Групавое вяселле медработнікаў у Нанкіне
  2020-05-21 17:50:32

У сераду ў Нанкіне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітая, 15 пар зладзілі групавое вяселле. Некаторыя з іх - медработнікі, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з каронавірусам, яны па гэтай прычыне адклалі цырымоніі шлюбу. На здымку: маладыя людзі пазіруюць для вясельнай фотасесіі напярэдадні вясельнага абраду.