Кітай рэалізуе буйныя праекты па ахове і аднаўленні важных экалагічных сістэм
  2020-05-22 11:34:10

У бягучым годзе кітайскі ўрад павысіць эфектыўнасць мер па паляпшэнні экалогіі: будзе ўзмоцнена змагацца за «блакітнае неба, празрыстую ваду і зялёную землю», рэалізоўваць буйныя праекты па ахове і аднаўленні важных экалагічных сістэм, садзейнічаць будаўніцтву экалагічнай цывілізацыі. Пра гэта 22 траўня заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на цырымоніі адкрыцця сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў -- вышэйшага органа дзяржаўнай і заканадаўчай улады КНР.

У дакладзе адзначаецца, што ў барацьбе з забруджваннем экалогіі неабходна надаваць асаблівую ўвагу захаванню заканадаўства і нарматываў, прытрымлівацца прынцыпу навуковасці і дакладнасці, ужываць строгія меры пакарання за незаконны адлоў, паляванне і гандаль дзікімі жывёламі, а таксама спрыяць экалагічна чыстаму і высокаэфектыўнаму выкарыстанню вугалю, развіваць аднаўляльную энергетыку.