У бягучым годзе кітайскі ўрад плануе павысіць эфектыўнасць інвестыцый, выпусціць мэтавыя аблігацыі мясцовых урадаў на суму 3,75 трлн юаняў. Мяркуецца вылучыць з цэнтральнага бюджэту 600 млрд юаняў. Гэтыя грошы будуць у прыярытэтным парадку накіроўвацца на рэалізацыю праектаў «Двух новых і аднаго буйнога», у асноўным, інвеставанне будзе накіравана на ўзмацненне будаўніцтва інфраструктуры новага тыпу, уключаючы развіццё інфармацыйных сетак новага пакалення, укараненне тэхналогій мабільнай сувязі 5G. Бюджэтныя сродкі таксама будуць выкарыстаны для паскарэння ўрбанізацыі новага тыпу, значнага паляпшэння камунальнай інфраструктуры і нарошчвання сэрвісных паслуг у павятовых цэнтрах, каб задавальняць растучыя патрэбы сельскага насельніцтва. Грошы накіруюць і на пашырэнне будаўніцтва буйных транспартных і гідратэхнічных аб'ектаў і г.д.. На 100 млрд юаняў павялічыцца статутны капітал праектаў дзяржаўнага чыгуначнага будаўніцтва.