Першы цягнік грузавых зносін Кітай-Еўропа прыбыў у Вільнюс з Дунгуаня
  2020-05-23 16:44:29

Першы таварны цягнік Дунгуань - Вільня ў межах грузаперавозак Кітай-Еўропа прыбыў 22 траўня ў сталіцу Літвы. Састаў, які 9 мая адправіўся з Дунгуаня / тэрмінал Шылун / у правінцыі Гуандун /Паўднёвы Кітай/, даставіў у Вільнюс 41 стандартны кантэйнер пасылак агульнай вагой 260 тон. У склад грузу ўвайшлі галаўныя ўборы, абутак, цацкі, валізкі, электроніка і прадметы штодзённага ўжытку мясцовай вытворчасці. Па шляху руху цягнік, які пакінуў межы Кітая праз КПК Харгос у Сіньцзян-Уйгурскім АР, перасёк тэрыторыі Казахстана, Расіі і Беларусі.