Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з канцлерам Германіі А. Меркель
  2020-06-04 16:49:17

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ён і А. Меркель праводзяць ужо трэцюю тэлефонную размову з пачатку эпідэміі COVID-19, што адлюстроўвае наяўнасць высокай ступені палітычнага даверу і стратэгічных зносін паміж двума бакамі. Кітайскі бок высока ацэньвае той факт, што ў пытаннях эпідэміі ўрад Германіі цвёрда прытрымліваецца аб'ектыўнай і рацыянальнай пазіцыі, а таксама паважае навуковы падыход, сказаў ён. Кітай гатовы працаваць разам з германскім бокам, каб разам падтрымліваць працу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках ААН, "Групы 20" і іншых фарматаў; разам падтрымліваць супрацьэпідэмічную барацьбу ў афрыканскіх краінах і ўносіць уклад у абарону глабальнай бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што бакам неабходна правесці комплекснае планаванне працы па прафілактыцы і кантролі над эпідэміяй і ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Паводле яго слоў, асноўная сітуацыя ў кітайскай эканоміцы не змянілася: яна захоўвае стабільнасць і мае тэндэнцыі да паляпшэння і доўгатэрміновага росту. Кітай будзе нязменна і ў далейшым ажыццяўляць палітыку адкрытасці знешняму свету і пашыраць супрацоўніцтва з усім светам, сказаў Сі Цзіньпін. Ён дадаў, што кітайскі бок гатовы працягваць ствараць спрыяльныя ўмовы, каб германскія кампаніі яшчэ больш актыўна інвесціравалі ў Кітай. На днях быў афіцыйна запушчаны кітайска-германскі "хуткасны канал", які дапаможа прадпрыемствам дзвюх краін паскорыць працэс аднаўлення працы і вытворчасці, пойдзе на карысць захаванню стабільнасці міжнародных вытворчых ланцужкоў, сказаў Сі Цзіньпін. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што кітайска-германскае супрацоўніцтва зможа адыграць неабходную ролю ў садзейнічанні больш хуткаму выхаду свету з рэцэсіі.

А. Меркель, са свайго боку, адзначыла, што Германія высока шануе план, выпрацаваны падчас "дзвюх сесій" Кітая ў дачыненні да сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, і гатова разам з Кітаем садзейнічаць аднаўленню вытворчасці з захаваннем супрацьэпідэмічных мер, а таксама і далей паглыбляць эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Германія захоплена заявай Сі Цзіньпіна аб тым, што распрацаваная Кітаем вакцына стане набыткам глабальнай сістэмы аховы здароўя. У цяперашніх умовах умацаванне міжнароднай згуртаванасці і прынцыпаў мультылатэралізму з'яўляецца вельмі важным для вядзення агульнасусветнай барацьбы з эпідэміяй, падкрэсліла А. Меркель. Германія гатова ўмацоўваць камунікацыю з Кітаем, працягваць падтрымліваць важную ролю СААЗ, а таксама садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву па забеспячэнні бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя. Германія спадзяецца на далейшы дыялог з Кітаем і развіццё супрацоўніцтва ў шырокім спектры пытанняў. Канцлер таксама адзначыла, што Германія гатова падтрымліваць цесныя сувязі з Кітаем, садзейнічаць прасоўванню парадку дня паміж Германіяй і Кітаем, а таксама паміж ЕС і Кітаем, спрыяць таму, каб гэтыя адносіны дасягнулі новых вышынь развіцця. - Р -