Хань Чжэн заслухаў меркаванне кіраўніка адміністрацыі САР Сянган аб заканадаўстве па забеспячэнні нацбяспекі
  2020-06-04 16:49:17

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн сёння правёў сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган Лін-Чжэн Юээ і іншымі вышэйшымі службовымі асобамі, каб заслухаць меркавання ўладаў САР з нагоды заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў Сянгане.

Цэнтральныя органы ўлады цвёрда, усебакова і добрасумленна праводзяць палітыку "адна краіна, дзве сістэмы", а таксама рашуча абараняюць нацыянальную бяспеку, сказаў ён. Асноўнай мэтай рашэння аб стварэнні і ўдасканаленні на дзяржаўным узроўні прававой сістэмы і механізмаў выканання па абароне нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган з'яўляецца абарона дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў у галіне развіцця, забеспячэнне доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці Сянгана, а таксама гарантыя планамернага і ўстойлівага ажыццяўлення палітыкі " адна краіна, дзве сістэмы", адзначыў Хань Чжэн.

Паводле яго слоў, у далейшым прапанаванае Пастаянным камітэтам Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў заканадаўства, якое прадугледжвае пакаранне за злачынныя дзеянні і дзеянні групы асоб, якія сур'ёзна пагражаюць нацыянальнай бяспецы, не паўплывае на ажыццяўленне законных правоў і свабод шырокіх мас насельніцтва Сянгана.

У ходзе заканадаўчага працэсу цэнтральныя ўлады краіны будуць рознымі спосабамі выслухоўваць думкі прадстаўнікоў усіх слаёў грамадства Сянгана, сказаў ён. - Р -