Кітайскія навукоўцы склалі генетычныя карты рысу
  2020-06-04 16:49:17

Кітайскія навукоўцы здзейснілі карціраванне геному 20 гатункаў рысу ў мэтах вызначэння генетычнай структуры гэтага злаку, які з'яўляецца асноўным харчовым прадуктам для большай часткі азіятаў. Для даследавання навукоўцы з Хуачжунскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта прааналізавалі 500 груп генетычных даных, сабраных ад 20 прадстаўнічых гатункаў рысу. У выніку яны выявілі 15 формаў храмаціна шляхам складання генетычных карт. Дзякуючы параўнанню генетычных карт навукоўцы выявілі, што генетычная мадыфікацыя розных гатункаў рысу звычайна праяўляецца ў галіне гетэрахрамаціна. Яны таксама выявілі галоўныя генетычныя адрозненні паміж індыйскімі і японскімі гатункамі рысу.

Вынікі гэтага даследавання былі апублікаваныя ў аўтарытэтным міжнародным часопісе Nature Communications. Навукоўцы перакананыя, што іх адкрыццё дапаможа ў далейшым вывучэнні дыферэнцыяцыі і экалагічнай адаптацыі розных гатункаў рысу.