Пекін шкадуе пра рашэнне ЗША прыпыніць рэйсы кітайскіх авіякампаній
  2020-06-05 16:36:25

Каментуючы рашэнне ЗША аб прыпыненні рэйсаў кітайскіх авіякампаній, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь заявіў, што кітайскі бок шкадуе аб гэтым. Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая ўжо зрабіла строгае прадстаўленне Мінтрансу ЗША.

Раней Міністэрства транспарту ЗША абвясціла аб прыпыненні з 16 чэрвеня ўсіх рэгулярных пасажырскіх перавозак кітайскімі авіякампаніямі з ЗША. Міністэрства лічыць, што ўлады Кітая не далі амерыканскім авіяперавозчыкам дазвол у поўным аб'ёме карыстацца іх двухбаковым правам на ажыццяўленне рэгулярных пасажырскіх рэйсаў у Кітай і ў адваротным кірунку. У сувязі з гэтым, Чжаа Ліцзянь адзначыў, што згодна з наяўнай інфармацыяй, упраўленне грамадзянскай авіяцыі КНР і Міністэрства транспарту ЗША падтрымліваюць цесныя кантакты па пытанні арганізацыі авіязносін паміж дзвюма краінамі, і ім ужо ўдалося дасягнуць пэўнага прагрэсу ў гэтай галіне. Кітай ужо абвясціў аб скарэкціраванай палітыцы і спадзяецца, што ЗША не стануць чыніць перашкодаў для вырашэння гэтай праблемы, дадаў чыноўнік. - Р -