МЗС КНР: Прыняцце рашэння і законапраектаў, якія тычацца САР Сянган, адпавядае карэнным інтарэсам раёна
  2020-06-05 16:36:25

Асноўнай мэтай прыняцця УСНП рашэння па абароне дзяржбяспекі ў Сянгане з'яўляецца абарона дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў у галіне развіцця, забеспячэнне доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці Сянгана, а таксама гарантыя планамернага і ўстойлівага ажыццяўлення палітыкі «адна краіна, два лады». Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на чарговай прэс-канферэнцыі ў Пекіне.

«Мы настойліва заклікаем асобныя краіны адмовіцца ад ідэалагічнай прадузятасці, аб'ектыўна і справядліва ставіцца да адпаведнага рашэння і заканадаўства Кітая, спыніць умяшальніцтва ў справы Сянгана і ўнутраныя справы КНР», -- рэзюмаваў чыноўнік. - Р -