Кітай адкарэктаваў планы для міжнародных пасажырскіх рэйсаў
  2020-06-05 16:36:25

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая ў чацвер адкарэктавала палітыку ў дачыненні да міжнародных пасажырскіх рэйсаў, дазволіўшы большай колькасці замежных авіяперавозчыкаў аднаўляць палёты ў Кітай у рэжыме аднаго рэйса на тыдзень з 8 чэрвеня 2020 года.

Пачынаючы з 8 чэрвеня, тыя замежныя авіякампаніі, якія не змаглі выконваць рэйсы ў Кітай на працягу мінулых некалькіх месяцаў з-за пандэміі COVID-19, могуць выбраць санкцыянаваны кітайскі горад у якасці порта для прыбыцця, гаворыцца ў заяве кітайскага рэгулятара грамадзянскай авіяцыі. Авіякампаніі могуць падаць свае перадпалётныя планы на адрас Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая ў перыяд па 24 кастрычніка 2020 года, гаворыцца ў заяве. Для процідзеяння рызыкам увазных выпадкаў COVID-19, у сакавіку Кітай скараціў колькасць міжнародных пасажырскіх рэйсаў, дазволіўшы кожнай замежнай авіякампаніі выконваць не больш за адзін рэйс на тыдзень.

Пачынаючы з наступнага панядзелка, кітайскі рэгулятар грамадзянскай авіяцыі задзейнічае механізм узнагароджання і прыпынення, які прадугледжвае падрабязную палітыку для павелічэння або прыпынення палётаў авіяперавозчыкаў.

Калі ва ўсіх пасажыраў адной авіялініі будуць негатыўныя вынікі тэсціравання на нуклеінавыя кіслоты новага каранавіруса на працягу трох тыдняў запар, то авіякампанія, якая выконвае перавозку, атрымае дазвол на павелічэнне колькасці рэйсаў да двух на тыдзень. Калі колькасць пасажыраў адной авіялініі, якія атрымалі станоўчыя вынікі тэсціравання на нуклеінавыя кіслоты каранавіруса, дасягне пяці, гэта авіялінія будзе прыпынена на тыдзень.

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая таксама заявіла, што Кітай можа павялічыць колькасць палётаў з некаторых краін суразмерна з кантраляванымі рызыкамі. - Р -