Кітай увёў у эксплуатацыю 5G-трактары на вадародных паліўных элементах
  2020-06-17 18:23:42

Кітай увёў у эксплуатацыю 5G-трактары, якія працуюць на вадародных паліўных элементах. Сельгасмашыны распрацаваны Дзяржаўным інавацыйным цэнтрам сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання ў горадзе Лаян правінцыі Хэнань.

Пры невялікай нагрузцы трактар працуе толькі на вадародным паліўным элеменце, а пры значнай нагрузцы дадатковай крыніцай сілкавання для яго становяцца літыевыя батарэі. У канцэпцыі электратрактора ET504-H прымяняецца тэхналогія мабільнай сувязі пятага пакалення, за кошт якой ім можна кіраваць дыстанцыйна. - Р -