Кітайская тэхналагічная кампанія Huami прадставіла новае пакаленне чыпаў Huangshan-2. Пра гэта паведамілі ў аўторак на канферэнцыі па інавацыях у галіне штучнага інтэлекту, праведзенай у панядзелак у горадзе Хэфэй правінцыі Аньхой.
Навінка валодае высокай вылічальнай эфектыўнасцю і нізкім энергаспажываннем. Хуткасць распазнання навінкай праблемы арытміі сэрца ў сем разоў хутчэй, чым у прадукцыі папярэдняга пакалення.
Як чакаецца, чып запусцяць у масавую вытворчасць у чацвёртым квартале 2020 года. Новая прадукцыя з такім чыпам паступіць на рынак у першай палове 2021 года.
Падчас канферэнцыі кампанія Huami таксама прадставіла распрацаваны аптычны датчык біялагічнага адсочвання, які здольны з высокай дакладнасцю фіксаваць частату сэрцабіццяў, узровень кіслароду ў крыві, даныя пра сон і іншую біялагічную інфармацыю. - Р -