У Пекіне з 16 чэрвеня павышаны ўзровень экстранага рэагавання на эпідэмію з трэцяга да другога. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.
Як распавяла на прэс-канферэнцыі намеснік адказнага сакратара пекінскага Чэнь Бэй, школьныя заняткі пераводзяцца ў дыстанцыйны фармат, а дзейнасць ВНУ прыпыняецца.
У перыяд з 11 па 15 чэрвеня ў сталіцы Кітая было выяўлена 106 мясцовых выпадкаў заражэння COVID-19. - Р -