Кітай перагледзеў правілы навучання ў ваенных навучальных установах
  2020-06-17 18:23:42

Кітай перагледзеў правілы навучання ў ваенных навучальных установах. Указ аб іх публікацыі падпісаў 16 чэрвеня Сі Цзіньпін.

Правілы, у прыватнасці, прадугледжваюць умацаванне палітычнай пісьменнасці УС. Рэгламент таксама дапаможа засяродзіць усю выкладчыцкую дзейнасць на павышэнні баяздольнасці, падвядзе надзейную базу пад выхаванне афіцэраў і салдат, якім уласцівы вернасць, кампетэнтнасць, мужнасць і прыстойнасць.

Правілы ўступаюць у сілу 1 ліпеня 2020 года. - Р -