У Шэньчжэне прайшла міжнародная канферэнцыя ў гонар 30-й гадавіны публікацыі Асноўнага закона КНР аб САР Сянган. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 200 экспертаў і навукоўцаў кантынентальнага Кітая, Сянгана і Аамэня, а таксама Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі і Індыі.
На думку навукоўцаў, пасля ўвядзення новага закона аб дзяржаўнай бяспецы ў Сянгане наступіць паваротны момант ва ўтаймаванні хаосу і ў аднаўленні парадку. Закон забяспечыць доўгатэрміновую стабільную рэалізацыю ў Сянгане палітыкі «адна дзяржава -- дзве сістэмы», лічаць эксперты. Закон аб дзяржаўнай бяспецы ў САР Сянган прыняты ў адпаведнасці з 23-м артыкулам Асноўнага закона Сянгана, які тычыцца дэлегавання заканатворчай дзейнасці, звязанай з дзяржаўнай бяспекай, і заснаваны на поўнай падтрымцы Сянгана.
Карэнныя мэты прыняцця Асноўнага закона САР Сянган -- забеспячэнне дзяржаўнага адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама захаванне росквіту і стабільнасці ў раёне. Тым не менш, антыкітайскія сілы і ўдзельнікі беспарадкаў у Сянгане дзеля дасягнення сваіх інтарэсаў ігнаруюць стрыманы падыход цэнтральнага ўрада, які не імкнецца дзейнічаць на шкоду інтарэсаў 7 мільёнаў сянганцаў. Ніводная прававая дзяржава не дапусціць падобнага.
Выступаючы на канферэнцыі ў Шэньчжэне, намеснік кіраўніка канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня Дэн Чжунхуа адзначыў, што распрацоўка адпаведных рашэнняў па заканадаўстве аб дзяржбяспецы ў Сянгане і наступныя рашэнні -- лепшая магчымасць адсвяткаваць 30-годдзе прыняцця Асноўнага закона Сянгана.
Некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі казалі, што ва ўмовах пагрозы нацыянальным інтарэсам заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы ў Сянгане дазволіць удасканальваць сістэму «адна дзяржава -- дзве сістэмы». Яно ўнясе свежую брую ў развіццё Сянгана, лічаць эксперты. - Р -