Колькасць выпадкаў, якія будуць зарэгістраваны ў Пекіне на працягу наступных трох дзён, вызначыць напрамак развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі. Пра гэта заявіў 15 чэрвеня эпідэміёлаг Кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў У Цзюць.
Пасля таго, як у Пекіне 11 чэрвеня паўторна ўспыхнула эпідэмія, неадкладна прагучаў сігнал трывогі, рынак «Сіньфадзі» быў закрыты, аператыўна былі зроблены рашучыя меры, падкрэсліў эксперт. Ён выказаў здагадку, што ў далейшыя некалькі дзён колькасць інфіцыраваных можа ўзрастаць.
Рэакцыя пекінскіх уладаў была вельмі хуткай, пацвердзіў У Цзюнь. Паводле яго слоў, улады Пекіна змогуць утрымаць сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса пад кантролем пасля ўспышкі. Мяркуючы па наяўных даных, эпідэміёлаг прыйшоў да высновы, што першыя заражаныя з'явіліся яшчэ ў канцы траўня.
Папярэднія вынікі даследавання паказваюць, што вірус паўстаў не ў Пекіне, ён быў завезены, заявіў У Цзюнь. На яго думку, адной з магчымых крыніц новай успышкі маглі стаць заражаныя прадукты, або распаўсюджанне захворвання магло адбыцца ад інфіцыраваных людзей, якія прыехалі ў Пекін, адзначыў эксперт. Ён таксама сказаў, што даследчыкі параўналі выяўлены штам каранавіруса са штамамі двухмесячнай даўніны, якія распаўсюдзіліся ў Кітаі і свеце. "У выніку аналізу мы прыйшлі да высновы, што вірус мог быць завезены з Еўропы», - удакладніў эксперт. - Р -