Сі Цзіньпін будзе старшынстваваць на кітайска-афрыканскім саміце па супрацьэпідэмічным супрацоўніцтву
  2020-06-17 18:23:42

17 чэрвеня ў Пекіне кіраўнік КНР Сі Цзіньпін будзе старшынстваваць на спецыяльным саміце «Кітай-Афрыка», прысвечаным супрацоўніцтву ў барацьбе з эпідэміяй. Пра гэта паведаміла ў аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін. Саміт, які будзе праведзены ў відэафармаце, ініцыіраваны Кітаем сумесна з ПАР. Для ўдзелу будуць запрошаны старшыня Камісіі Афрыканскага саюза і лідары афрыканскіх краін.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэыш, генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэйсус прымуць удзел у саміце ў якасці спецыяльных гасцей. - Р -