Кітай заклікае да міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве
  2020-06-18 18:23:35
Кітай застаецца прыхільнай ўстойлівага міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве. Пра гэта заявіў 16 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Міністэрства па справах нацыянальнага аб'яднання Рэспублікі Карэя ў аўторак заявіла, што КНДР узарвала офіс міжкарэйскай сувязі, размешчаны ў раёне прамысловага комплексу Кэсон.

Каментуючы сітуацыю, прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў: «КНДР і Рэспубліка Карэя - дзве дзяржавы з агульнымі этнічнымі каранямі, і абодзве яны прама зацікаўлены ў вырашэнні праблемы Карэйскага паўвострава».

"Будучы бліжэйшым суседам, Кітай нязменна падтрымлівае прымірэнне і супрацоўніцтва паміж КНДР і РК і застаецца прыхільным ўстойліваму міру і стабільнасці на паўвостраве», - адзначыў дыпламат.

-0-