Кітай будзе адточваць здольнасці рэагаваць на НС у галіне грамадскай аховы здароўя
  2020-06-18 18:23:35

Кітай павялічыць інвестыцыі ў будаўніцтва цэнтраў прафілактыкі і кантролю за захворваннямі на розных узроўнях і лабараторый біябяспекі, пры гэтым у кожнай адміністрацыйнай адзінцы правінцыйнага ўзроўню будзе, па меншай меры, адна лабараторыя, якая мае ўзровень абароны P3. Пра гэта абвясцілі 16 чэрвеня ў галоўным органе эканамічнага планавання Кітая.

Будуць прыняты дадатковыя намаганні па павелічэнні маштабаў будаўніцтва дзяржаўных і раённых медыцынскіх цэнтраў, стварэнні баз эпідэмічнага лячэння на ўзроўні правінцый і гарадскіх акругаў.

У той жа час медыцынскія ўстановы будуць нарошчваць запасы абсталявання і прадметаў першай неабходнасці.

-0-