У Кітаі стварылі абаронены квантавы канал сувязі даўжынёй 1120 км
  2020-06-18 18:23:35

З дапамогай кітайскага спадарожніка "Мо-Цзы" фізікі з Кітая, Сінгапура і Брытаніі паказалі, што бяспечная квантавая сувязь, якая гарантуе сакрэтнасць інфармацыі, можа ажыццяўляцца на адлегласці ў 1120 км.

Навукоўцы на чале з Пан Цзяньвэем з Кітайскага навукова-тэхналагічнага ўніверсітэта прапанавалі абысціся без рэтранслятараў, выкарыстоўваючы для ўстанаўлення бяспечнай сувязі паміж дзвюма наземнымі станцыямі на Зямлі спадарожнік.

Інфармацыя ў каналах квантавай сувязі надзейна абаронена ад несанкцыянаванага доступу, бо яна кадзіруецца "сакрэтным ключом", заснаваным на прынцыпах квантавай фізікі. Папярэднія спробы наўпрост размеркаваць квантавыя ключы паміж двума наземнымі карыстальнікамі ў рэальных умовах дасягалі адлегласці максімум у 100 кіламетраў.

-0-