Па словах пастаяннага прадстаўніка Кітая пры ААН Чжан Цзюня, шматгадовая эканамічная блакада Злучанымі Штатамі Сірыі прынесла велізарныя цяжкасці народу краіны, у прыватнасці жанчынам і дзецям. Пакуты, выкліканыя дэвальвацыяй сірыйскай валюты і рэзкім ростам коштаў на тавары, уключаючы прадукты харчавання, кладуцца цяжкім цяжарам на грамадзянскае насельніцтва па ўсёй краіне.
Яшчэ большую трывогу выклікае тое, што ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць Сірыі. На думку дыпламата, гэтыя рэстрыкцыі непазбежна яшчэ мацней абцяжараць сацыяльна-эканамічнае развіццё Блізкаўсходняй краіны, а таксама пагоршаць дабрабыт простых сірыйцаў.