Сі Цзіньпін заклікаў да абароны жыцця і здароўя людзей
  2020-06-18 18:23:35

Увечары 17 чэрвеня старшыня КНР Сі Цзіньпін кіраваў на спецыяльным саміце Кітая і Афрыкі па проціэпідэмічнай салідарнасці, які праходзіў у фармаце відэаканферэнцыі.

У сваёй прамове на саміце Сі Цзіньпін адзначыў, што ў цяперашні час, калі эпідэмія ўсё яшчэ распаўсюджваецца па свеце, Кітай і Афрыка сутыкаюцца са складанымі задачамі правядзення супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, рэалізацыі стабільнага развіцця эканомікі і забеспячэння народнага дабрабыту.

«Нам неабходна адстойваць прынцыпы прыярытэту народа і жыцця, аб'яднаць рэсурсы, умацоўваючы супрацоўніцтва, рабіць усё магчымае для абароны жыцця і здароўя народа, каб звесці да мінімуму негатыўнае ўздзеянне эпідэміі», - адзначыў кітайскі лідар.