«Мы зноў заклікаем ЗША неадкладна выправіць свае памылкі і спыніць выкарыстоўваць вышэйзгаданы законапраект, звязаны з Сіньцзянам, для нанясення шкоды інтарэсам Кітая і ўмяшання ва ўнутраныя справы КНР», -- заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Чжаа Ліцзянь. Ён падкрэсліў, што ў адваротным выпадку Кітай абавязкова прыме рашучыя контрмеры, і адказнасць за ўсе вынікаючыя наступствы будзе несці амерыканскі бок.
«Праблема Сіньцзяна не звязаная з так званымі правамі чалавека, рэлігійным фактарам і нацыянальным пытаннем, а звязана з расколам краіны і тэрактамі», -- падкрэсліў Чжаа Ліцзянь. Паводле яго слоў, правядзенне ў Сіньцзяне эфектыўных мер па ліквідацыі глебы для развіцця тэрарызму і экстрэмізму і прадухіленні гвалтоўных тэрарыстычных злачынстваў у найбольшай ступені гарантуе адзінства дзяржавы і забяспечвае нацыянальную бяспеку, а таксама гарантуе асноўныя правы прадстаўнікам усіх этнічных груп у раёне. - Р -