Кітай і ЗША абмеркавалі на высокім узроўні двухбаковыя адносіны
  2020-06-19 18:06:39

Кітай і ЗША абмеркавалі на высокім узроўні двухбаковыя адносіны. Дыялог паміж членам Палітбюро ЦК КПК, кіраўніком Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы і дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампея па ініцыятыве амерыканскага боку адбылася на Гаваях.

Бакі правялі абмен меркаваннямі па кітайска-амерыканскіх адносінах, а таксама міжнародных і рэгіянальных пытаннях. Абодва бакі ў поўнай меры растлумачылі свае пазіцыі, назваўшы праведзены дыялог канструктыўным. Бакі пагадзіліся накіроўваць намаганні для ажыццяўлення дасягнутых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў дамоўленасцей, а таксама працягваць падтрымліваць кантакты і ўзаемадзеянне. - Р -