Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць удасканалення стратэгічнага кіравання ўзброенымі сіламі
  2020-06-19 18:06:39

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць удасканалення стратэгічнага кіравання для садзейнічання высакаякаснаму развіццю ўзброеных сіл. Ён зрабіў такую заяву падчас Вайсковых навучальных збораў па стратэгічным кіраванні, якія прайшлі ў рэжыме тэлеканферэнцыі 18 чэрвеня.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў прыкласці ўсе сілы, каб рэалізаваць план вайсковага будаўніцтва на 13-ю пяцігодку і сфармуляваць план развіцця ўзброеных сіл на 14-ю пяцігодку. -0-