Заканадаўчы орган Сіньцзяна выступае супраць прыняцця ЗША закона па Сіньцзяне
  2020-06-19 18:06:39

Пастаянны камітэт Сходу народных прадстаўнікоў Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна ў чацвер у сваёй заяве выказаў рашучы пратэст у сувязі з прыняццем ЗША закона па Сіньцзяне.

Так званы "акт аб палітыцы ў галіне правоў чалавека ў дачыненні да ўйгураў 2020 года" беспадстаўна ачарняе сітуацыю, якая тычыцца правілаў, што забяспечваюць абарону годнасці і свабоды кожнага грамадзяніна, а таксама намаганні па барацьбе з тэрарызмам у Сіньцзяне, адзначаецца ў заяве. -0-