20-я сесія ПК УСНП пройдзе ў Пекіне з 28 па 30 чэрвеня
  2020-06-22 19:17:07

20-я сесія Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (ПК УСНП) 13-га склікання ў Пекіне пройдзе з 28 па 30 чэрвеня. Такое рашэнне было прынята ў суботу падчас пасяджэння старшыні і намеснікаў старшыні ПК УСНП, якое вёў старшыня ПК УСНП Лі Чжаньшу.

Удзельнікі пасяджэння прапанавалі разгледзець на сесіі праекты паправак да патэнтнага закону і Закону аб абароне непаўналетніх, а таксама праект Закону аб экспартным кантролі.

Таксама плануецца разгледзець прапановы па пераглядзе праекта 11-га пакета паправак да Крымінальнага Кодэксу КНР, праекта паправак да Закону аб адміністрацыйных правапарушэннях і праекта Закону аб забеспячэнні бяспекі даных.

-0-