20 чэрвеня Камісія па замежных справах Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) - заканадаўчага органа краіны - выказала рашучую нязгоду і строгае асуджэнне з нагоды т. зв. рэзалюцыі Еўрапейскага парламэнту, прысвечанай рашэнню УСНП аб заканадаўстве па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў Сянгане.
Дзеянні Еўрапейскага парламента з'яўляюцца грубым умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы кітайскага Сянгана, заявіў афіцыйны прадстаўнік Камісіі па замежных справах УСНП Ю Вэньцзэ.
Ён адзначыў, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй КНР і Асноўным законам КНР аб Спецыяльным адміністрацыйным раёне (САР) Сянган прыняцце неабходных мер па стварэнні і ўдасканаленні прававой сістэмы і правапрымяняльных механізмаў для падтрымання нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган з'яўляецца неад'емнай часткай унутранай палітыкі Кітая.
Заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган нацэлена выключна супраць дзейнасці, якая пагражае нацыянальнай бяспецы, і не накіравана на абмежаванне законных інтарэсаў, свабод і правоў чалавека ў САР Сянган, заявіў Ю Вэньцзэ.
Ён дадаў, што падчас кіравання САР Сянган Кітай кіруецца не кітайска-брытанскай сумеснай дэкларацыяй, а Канстытуцыяй КНР і Асноўным законам КНР аб САР Сянган.
-0-