У суботу газета «Кэцзі жыбаа» (Science and Technology Daily) паведаміла аб тым, што ў Кітаі пачалася другая фаза клінічных выпрабаванняў інактывіраванай вакцыны-кандыдата ад COVID-19, распрацаванай Інстытутам медыцынскай біялогіі Акадэміі медыцынскіх навук Кітая.
Фаза II клінічных выпрабаванняў, падчас якой навукоўцы ацэньваюць імунныя рэакцыі і бяспеку вакцыны на людзях, праходзіць у правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай).
Паводле даных Міністэрства навукі і тэхналогій КНР, да гэтага часу ў Кітаі для клінічных выпрабаванняў адобраны пяць вакцын. На кітайскія распрацоўкі прыходзіцца 40% ад усіх вакцын, выпрабаванні якіх праводзяцца па ўсім свеце. -0-