22 чэрвеня на Шанхайскай міжнароднай энергетычнай біржы пачаліся таргі ф'ючэрсамі на нізкасярністае паліва. У першы дзень таргоў быў прадстаўлены пакет кантрактаў са штомесячнымі пастаўкамі са студзеня па чэрвень 2021 года з арыентыровачным коштам у 2368 юаняў (каля 335 дол. ЗША) за тону.
Раней 13 і 21 чэрвеня былі праведзены тэставыя таргі, якія ўключалі дзённае ваганне цэн, а таксама вызначэнне коштаў на момант адкрыцця і закрыцця гандлёвага дня. Таргі паказалі, што працэс праходзіць гладка і адпавядае чаканням. Падчас тэставых таргоў 21 чэрвеня было заключана 187874 здзелкі, дзённы абарот склаў 4,93 млрд. юаняў.
Нізкасярністая нафта з'яўляецца важным палівам для марскога транспарту. Гандаль ф'ючэрсамі дазволіць замежным інвестарам атрымаць доступ да цэнавых сігналаў, эфектыўна рэгуляваць рызыкі і забяспечыць устойлівую працу сектара. -0-