У 2020 годзе даходы сектара экспрэс-дастаўкі ў Кітаі перавысяць 860 млрд. юаняў
  2020-06-22 19:17:07

Паводле статыстычных даных Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення (ДПУ) КНР, кампаніі экспрэс-дастаўкі краіны даставілі ў траўні ў агульнай складанасці 7,38 млрд. пасылак, што на 41% больш, чым за той жа перыяд 2019 года. Аперацыйныя даходы сектара выраслі на 25% у параўнанні з траўнем мінулага года. У позні перыяд ўспышкі эпідэміі індустрыя экспрэс-дастаўкі ў Кітаі дэманструе дынамічнае развіццё, тэмпы росту агульнай колькасцi адпраўленняў перавысілі 40%, што ўсталявала новы рэкорд з лютага 2018 года.

Спецыялісты сцвярджаюць, што прычына павелічэння колькасці адпраўленняў у сектары экспрэс-дастаўкі заключаецца ў тым, што ў продажы з'яўляецца свежая сезонная сельскагаспадарчая прадукцыя, атрымліваюць распаўсюджванне прамыя трансляцыі электроннай камерцыі і праводзяцца розныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць росту аб'ёмаў продажаў - такія як фестываль афлайн і анлайн -распродажаў «6.18», які праходзіў у Кітаі з 1 па 18 чэрвеня.

Па прагнозах экспертаў ДПУ КНР у 2020 годзе даходы сектара экспрэс-дастаўкі ў Кітаі перавысяць як 860 млрд. юаняў (каля 119,5 млрд. дол. ЗША).

-0-