Гуманітарны груз са сродкамі індывідуальнай аховы даставілі ў Беларусь з Гуанчжоу. Груз прыбыў у Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя па лініі СААЗ за кошт фінансавых сродкаў ЕС у рамках праекта неадкладных мер па супрацьдзеянні COVID-19 у краінах "Усходняга партнёрства".
Вага грузу -- 49 тон. Ён уключае больш за 2 млн медыцынскіх масак, 1 млн рэспіратараў, медыцынскія халаты. Груз пастаўляецца ў рамках ініцыятывы "Салідарнасць у імя здароўя", якая фінансуецца ЕС і ажыццяўляецца ў партнёрстве з СААЗ. - Р -