Кітай завяршыў стварэнне сістэмы глабальнага пазіцыянавання
  2020-06-23 17:43:53

Кітай 23 чэрвеня завяршыў стварэнне сваёй спадарожнікавай сістэмы глабальнага пазіцыянавання «Бэйдоу», запусціўшы апошні спадарожнік гэтай арбітальнай групы. Гістарычны для КНР запуск адбыўся ў 9:43 па мясцовым часе з касмадрома «Січан» у правінцыі Сычуань.

«Бэйдоу» стала чацвёртай сістэмай глабальнага пазіцыянавання разам з расійскай ГЛОНАСС, амерыканскай GPS і еўрапейскай Galileo. КНР пачала ствараць сістэму глабальнага пазіцыянавання ў 2000 годзе. Са снежня 2012 года яна пачала прадастаўляць паслугі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а з 2018-га -- у глабальным маштабе. - Р -