Мінкамерцыі КНР і Будаўнічы банк Кітая падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па стабілізацыі знешняга гандлю
  2020-06-23 17:43:53

Міністэрства камерцыі КНР будзе ўзмацняць абмен інфармацыяй з Будаўнічым банкам Кітая, адным з найбуйнейшых дзяржаўных камерцыйных банкаў краіны, і будзе падтрымліваць выкарыстанне сродкаў для паляпшэння фінансавых паслуг для прадпрыемстваў, гаворыцца ў заяве на вэб-сайце Мінкамерцыі КНР. Банк будзе нарошчваць крэдытную падтрымку, пашыраць маштабы фінансавання знешняга гандлю і прапаноўваць трансгранічныя сустрэчы і лічбавыя выставы знешнегандлёвым прадпрыемствам і прадпрыемствам з удзелам замежных інвестыцый.

Абодва бакі будуць працаваць разам, каб захаваць стабільнасць знешняга гандлю і інвестыцый у краіне ў рамках намаганняў па супрацьстаянні эпідэміі, а таксама стабільнасць сацыяльна-эканамічнага развіцця, гаворыцца ў заяве. - Р -