На фоне паскоранага прасоўвання зялёнага развіцця Кітай вырашыў абмежаваць уласны аб'ём спажывання энергіі ў бягучым годзе на ўзроўні не больш чым 5 млрд тон умоўнага паліва ў вугальным эквіваленце. Кітай таксама плануе скараціць долю вугалю ад агульнага аб'ёму энергетычнага спажывання прыкладна да 57,5%, гаворыцца ў кіраўніцтве, апублікаваным Дзяржупраўленнем па справах энергетыкі КНР.
Прасоўванне выкарыстання больш чыстай энергіі і ажыццяўленне нізкавугляроднага росту з'яўляецца часткай намаганняў Кітая па барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя. Кітай таксама гатовы здабыць 193 млн тон нафты і 181 млрд кубаметраў прыроднага газу ў бягучым годзе, пры гэтым вызначаная магутнасць электрастанцый краіны, дзе электраэнергія генерывуецца з выкарыстаннем нявыкапневых энерганосьбітаў, па плане дасягне 900 млн кВт, адзначаецца ў дакуменце. - Р -