Кітай -- галоўны сусветны пастаўшчык супрацьэпідэмічных сродкаў
  2020-06-23 17:43:53

З пачатку пандэміі ў розных краінах сутыкнуліся з дэфіцытам супрацьэпідэмічных сродкаў. Кітай, які валодае магутнымі вытворчымі магчымасцямі, апынуўся галоўным сусветным пастаўшчыком гэтых матэрыялаў.

У апошні час у міжнародных аэрапортах Пекіна, Шанхая, Цяньцзіня, Гуанчжоу, Шэньчжэня і Чжэнчжоу назіраецца наплыў грузавых замежных рэйсаў.

4 красавіка ў міжнародным аэрапорце «Пудун» у Шанхаі прызямліліся адразу пяць замежных самалётаў: два ваенна-транспартныя самалёты ВПС Алжыра і тры расійскія самалёты, якія, загрузіўшыся супрацьэпідэмічным грузам, адправіліся на радзіму.

5 красавіка з аэрапорта горада Шыцзячжуан з трыма мільёнамі медыцынскіх масак у Талін вылецеў самалёт «Боінг 767-300».

Два ваенна-транспартныя самалёты прыбылі ў Гуанчжоу за супрацьэпідэмічнымі матэрыяламі

8 красавіка два замежныя грузавыя рэйсы прызямліліся ў міжнародным аэрапорце «Байюнь» Гуанчжоу. Яны перавозяць закупленыя ў Кітаі маскі, дыхальныя апараты і іншыя супрацьэпідэмічныя сродкі і абсталяванне.

Грузавы самалёт упершыню пасля эпідэміі прызямліўся ва Ухане

8 красавіка ўвечары з аэрапорта Уханя вылецеў самалёт з 20 тонамі грузу. Груз складаецца з супрацьэпідэмічных матэрыялаў.

Найбуйнейшы ў свеце грузавы самалёт прыбыў у Кітай

14 красавіка раніцай у міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве прызямліўся найбуйнейшы ў свеце ваенна-транспартны самалёт Ан-225 з закупленым ў Кітаі супрацьэпідэмічным грузам габарытам 1050 кубаметраў: 76 тон ахоўнага адзення, 11 тон ахоўных брылёў і 9 тон масак. - Р -