NYT: Пекін задае тон у барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй
  2020-06-24 20:27:03

Аператыўныя меры Пекіна па рэагаванні на новую хвалю распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу могуць стаць міжнародным узорам барацьбы з эпідэміяй. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 19 чэрвеня артыкуле амерыканскага выдання «Нью-Ёрк таймс».

Аўтары нагадваюць, што Пекін вельмі хутка рэагаваў на новы выбліск эпідэміі, блакаваўшы 10 жылых кварталаў вакол эпіцэнтра распаўсюджвання інфекцыі. Пры гэтым муніцыпальныя ўлады не блакіравалі увесь горад: большасць крам, супермаркетаў і рэстаранаў працягваюць працаваць.

На думку «Нью-Ёрк таймс», такая эфектыўная рэакцыя стала магчымай дзякуючы досведу, сабранаму кітайскім урадам за папярэднія месяцы. «Пекінская супрацьэпідэмічныя мадэль, можа быць, стане ўзорам для будучай барацьбы з вірусам», - канстатуе выданне.

У сталіцы Кітая тэсціраванне на нуклеінавую кіслату каронавіруса абавязаны прайсці тыя, хто наведваў эпіцэнтр распаўсюджвання інфекцыі - рынак «Сіньфадзі» - ці меў кантакты са звязанымі з ім асобамі; супрацоўнікі рынкаў сельгаспрадукцыі, рэстаранаў, сталовых, сектара дастаўкі ежы і лагістыкі; людзі, якія жывуць у раёнах з сярэдняй і высокай рызыкай заражэння каронавіруснай інфекцыяй, медработнікі і персанал, які працуе на перадавой лініі прафілактыкі эпідэміі, а таксама супрацоўнікі сферы паслуг, у тым ліку тых, хто працуе ў грамадскім транспарце, супермаркетах і банках. За 10 дзён ужо пратэсціравана больш за 230 мільёнаў чалавек.

Супрацоўнік Кітайскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў У Цзун адзначыў, што ў цяперашні час эпідэмія ў Пекіне ўзятая пад кантроль, а колькасць новых выяўленых выпадкаў, як чакаецца, знізіцца на працягу бліжэйшых дзён.