СГА: зніжэнне аб'ёму сусветнага гандлю ў другім квартале можа дасягнуць 18,5%
  2020-06-24 20:27:03

У першым квартале гэтага года аб'ём сусветнага гандлю таварамі знізіўся на 3 прац. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у другім квартале чакаецца, што гандаль скароціцца прыкладна на 18,5 прац. Пра гэта гаворыцца ў абноўленым дакладзе Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Генеральны дырэктар СГА Раберту Азэведа заявіў, што глабальная эканоміка і гандаль будуць магутна аднаўляцца ў наступным годзе толькі ў тым выпадку, калі фінансавая, манетарная і гандлёвая палітыка ўсіх краін будуць развівацца ў адным накірунку.

У красавіку СГА прагназавала, што сёлета глабальны гандаль скароціцца на 13-32 працэнтаў з-за пандэміі. У абноўленай справаздачы гаворыцца, што ў трэцім і чацвёртым кварталах гэтага года гандлёвыя паказчыкі змогуць адпавядаць найбольш аптымістычным чаканням.