Кітай выдзеліць мільярды юаняў на будаўніцтва порта свабоднага гандлю на Хайнане
  2020-06-24 20:27:03

У 2020 годзе Кітай выдзеліць у агульнай складанасці 3,5 млрд юаняў (каля 495 млн долараў ЗША) з цэнтральнага бюджэта на будаўніцтва порта свабоднага гандлю на Хайнане. Пра гэта заявілі 23 чэрвеня ў Дзяржаўным камітэце КНР па справах развіцця і рэформаў.

Сродкі будуць накіраваны на будаўніцтва інфраструктуры і паляпшэнне якасці грамадскага абслугоўвання ў порце свабоднага гандлю.

Прыярытэтная падтрымка будзе аказана доўгатэрміновым праектам, у тым ліку звязаным з турыстычнай інфраструктурай.

Раней у гэтым месяцы ўлады Кітая апублікавалі генеральны план порта свабоднага гандлю на Хайнане, згодна з якім да сярэдзіны цяперашняга стагоддзя гэтая астраўная правінцыя на поўдні Кітая павінна ператварыцца ў порт свабоднага гандлю высокага ўзроўню з салідным міжнародным уплывам.

-0-