Кітай абвясціў «жоўтую трывогу» у сувязі з ліўнямі
  2020-06-24 20:27:03

Нацыянальны метэаралагічны цэнтр Кітая ў аўторак абвясціў "жоўты" ўзровень трывогі ў сувязі з праліўнымі дажджамі, якія, як чакаецца, абрынуцца на многія рэгіёны краіны на працягу наступных сутак.

Праліўныя дажджы будуць у дзесяці адміністрацыйных адзінках КНР – трэцяй частцы ад агульнага ліку рэгіёнаў Кітая.

У некаторых раёнах колькасць ападкаў, якія суправаджаюцца навальніцамі і моцным ветрам, можа перавысіць 70 мм у гадзіну.

У Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма папярэджанняў аб неспрыяльных умовах надвор'я, у якой найвышэйшы ўзровень небяспекі пазначаецца чырвоным колерам, за ім ідуць аранжавы, жоўты і сіні.

Мясцовым уладам неабходна прыняць меры супраць магчымых паводак, апоўзняў і селяў, выкліканых моцнымі дажджамі, і спыніць любыя працы на адкрытым паветры ў небяспечных раёнах, гаворыцца ў паведамленні метэацэнтра.

-0-