МЗС КНР: Супрацьэпідэмічныя дзеянні Кітая вытрымаюць выпрабаванне часам і гісторыяй
  2020-06-24 20:27:03

Каментуючы справаздачу прадстаўніка Рэспубліканскай партыі ў Камітэце па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Майкла МакКола аб утойванні Кампартыяй Кітая звестак аб эпідэміі, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 23 чэрвеня на чарговай прэс-канферэнцыі заявіў, што супрацьэпідэмічныя дзеянні Кітая «вытрымаюць выпрабаванне часам і гісторыяй».

Па словах Чжаа Ліцзяня, гэта «справаздача» садзейнічае распаўсюджванню ілжывай інфармацыі пра Кітай, яна патрэбна ўладам ЗША для таго, каб перакласці адказнасць за сваю некампетэнтнасць.

Ён адзначыў: "Кітай заклікае амерыканскіх палітыкаў паважаць навуковы падыход і факты, спыніць неабгрунтаваныя нападкі на Кітай, засяродзіць увагу на проціэпідэмічнай працы ў сябе ў краіне для абароны здароўя амерыканскіх грамадзян, а таксама адыграць канструктыўную ролю ў міжнародным супрацьэпідэмічным супрацоўніцтве».

-0-