Кітай рашуча заклікае ЗША не здзяйсняць памылковыя дзеянні
  2020-06-24 20:27:03
Кітай рашуча заклікае ЗША адмовіцца ад мыслення "халоднай вайны" і ідэалагічных забабонаў, а таксама спыніць прыгнятаць кітайскія СМІ. Пра гэта 23 чэрвеня на чарговай прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Паводле яго слоў, такія дзеянні з'яўляюцца дадатковым доказам палітычнага ціску з боку Злучаных Штатаў на сродкі масавай інфармацыі КНР. Гэты крок падрывае журналісцкую дзейнасць кітайскіх СМІ ў ЗША. «Гэта выкрывае крывадушнасць, названую ў ЗША "свабодай слова і прэсы"», - адзначыў дыпламат.

«Мы рашуча заклікаем амерыканскі бок адмовіцца ад мыслення "халоднай вайны" і ідэалагічных забабонаў, а таксама больш не здзяйсняць і выправіць свае памылковыя дзеянні", - адзначыў Чжаа Ліцзянь. «У іншым выпадку Кітай будзе вымушаны даць справядлівы адказ», - падкрэсліў ён.

22 чэрвеня прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты вызначылі статус чатырох кітайскіх сродкаў масавай інфармацыі як «замежныя прадстаўніцтвы». Гаворка ідзе аб Цэнтральным тэлебачанні Кітая, агенцтве China News Service, газетах «Жэньмінь жыбаа» і Global Times.

-0-