Лі Кэцян накіраваў віншавальную тэлеграму новаму прэм'ер-міністру Кыргызстана Кубатбеку Баронаву
  2020-06-25 16:21:16

22 чэрвеня прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян накіраваў віншавальную тэлеграму Кубатбеку Баронаву, павіншаваўшы яго з уступленнем на пасаду прэм'ер-міністра Кыргызскай Рэспублікі.

У сваім віншаванні Лі Кэцян адзначыў, што ў апошнія гады, дзякуючы сумесным намаганням, назіраецца стабільнае і здаровае развіццё адносін паміж дзвюма краінамі, дасягнуты прыкметныя поспехі ў супрацоўніцтве па сумеснай рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».

«Кітай гатовы сумесна паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, садзейнічаць дасягненню новага прагрэсу ў развіцці адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, каб прынесці больш карысці абодвум краінам і іх народам», -- заявіў у тэлеграме Лі Кэцян. - Р -