Міністры дзесяці краін-членаў Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі /АСЕАН/, а таксама Кітая, Японіі, Паўднёвай Карэі, Аўстраліі і Новай Зеландыі ў апублікаванай 23 чэрвеня сумеснай заяве пацвердзілі свой намер падпісаць пагадненне аб заснаванні Рэгіянальнага ўсеабдымнага эканамічнага партнёрства ў 2020 годзе.
Адзначана, што падпісанне пагаднення паслужыць выразным сігналам непахіснай падтрымкі краінамі-удзельніцамі шматбаковай гандлёвай сістэмы, рэгіянальнай інтэграцыі і эканамічнага развіцця ва ўсім рэгіёне.
Міністры "АСЕАН+5" аднадушна адзначылі, што важнасць партнёрства працягвае расці на фоне пандэміі, паколькі яна ўяўляе сабой беспрэцэдэнтны выклік для гандлю, інвестыцый і глабальных ланцужкоў паставак, які патрабуе скаардынаванага глабальнага адказу.
Ініцыятыва Рэгіянальнага ўсеабдымнага эканамічнага партнёрства была вылучана краінамі АСЕАН у 2012 г. Яна прадугледжвае заснаванне зоны свабоднага гандлю паміж дзесяццю краінамі-членамі АСЕАН і іх шасцю партнёрамі -- Кітаем, Японіяй, Паўднёвай Карэяй, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і Індыяй. У лістападзе мінулага года на саміце ў Бангкоку 15 краін-членаў аб'яднання, апроч Індыі, завяршылі перамовы па тэксце пагаднення і вырашылі практычна ўсе пытанні ўзаемнага доступу на рынкі. - Р -