Сіньцзян плануе павялічыць свае магчымасці па вытворчасці насення
  2020-06-28 17:07:01

Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён на паўночным захадзе Кітая плануе пашырыць агульную плошчу мясцовых баз па вытворчасці насення для садзейнічання развіццю сельскай гаспадаркі, паведамілі мясцовыя ўлады.

Паводле даных Упраўлення сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў аўтаномнага раёна, Сіньцзян імкнецца павялічыць плошчу зямлі, прызначаную для насенняводства, амаль да 280 тыс. га да 2025 года.

У цяперашні час у рэгіёне налічваюцца ўчасткі зямлі пад вытворчасць насення плошчай каля 233 тыс. га, на якіх штогод вырабляецца каля 1 млн тон насення.

Паводле паведамлення ведамства, дадзены праект уключыць у сябе меліярацыю зямель, будаўніцтва ірыгацыйных і водазберегаючых збудаванняў, рэканструкцыю сельскіх дарог і стварэнне 60 рэгіянальных насенняводчых цэнтраў. -0-