Звыш 26 млн пасажырскіх чыгуначных паездак здзейснена ў Кітаі ў перыяд свята Дуань
  2020-06-29 18:46:08

Колькасць пасажырскіх паездак у Кітаі, якія былі здзейснены з 24 па 27 чэрвеня па чыгунках у перыяд свята Дуань дасягнула 26,78 млн. За гэты час колькасць пасажырскіх паездак па чыгунках краіны ў суткі склала 6,7 млн, паведамілі ў Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі.

25 чэрвеня пасажырапаток на чыгуначным транспарце дасягнуў 7,53 млн чалавек, што стала рэкордным аднадзённым максімумам пасля вакацый з нагоды Свята вясны ў гэтым годзе, адзначылі ў карпарацыі.

Акрамя таго, за перыяд з 25 па 27 чэрвеня ў Кітаі было здзейснена каля 2,68 млн пасажырскіх пералётаў камерцыйнымі авіялініямі, а таксама 56,73 млн паездак аўтатранспартам, сведчаць даныя Міністэрства транспарту Кітая. -0-