"Дваццатка" паабяцала пераадолець цяжкасці пандэміі ў адукацыі
  2020-06-29 18:46:08

Члены групы дваццаць паабяцалі ў суботу пераадолець цяжкасці, з якімі сутыкнулася сістэма адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі з-за пандэміі COVID-19.

Падчас анлайн-нарады міністры адукацыі краін "Групы дваццаці" падкрэслілі сваю гатоўнасць распрацаваць больш актыўны і інавацыйны падыход, які дазволіць надаць вялікую трываласць сістэме адукацыі і павысіць ўзровень выкладання і навучання, - пра гэта гаворыцца ў заяве саудаўскага боку, які старшынствуе ў "Дваццатцы".

Прадстаўнікі ведамстваў адукацыі заявілі, што меры, закліканыя стрымаць распаўсюджванне інфекцыі, значна змянілі сам працэс адукацыі і многія іншыя бакі жыцця. Працяглае закрыццё адукацыйных устаноў негатыўна паўплывала на выкладчыкаў, навучэнцаў і членаў іх сем'яў па ўсім свеце, у тым ліку ў краінах, якія развіваюцца, і менш развітых краінах, у якіх сістэма адукацыі сутыкнулася з дадатковымі цяжкасцямі.

Члены "дваццаткі" працягваюць нарады, прысвечаныя розным аспектам уплыву пандэміі COVID-19 у глабальным маштабе і супрацоўніцтву ў справе пераадолення яе наступстваў. --0--