Кітай падтрымлівае намаганні Пакістана па барацьбе з тэрарызмам
  2020-07-03 17:32:11

Кітай асуджае тэрарыстычныя напады ў любых праявах, а таксама выказвае глыбокі смутак па загінуўшых і спачуванні іх сем'ям і пацярпелым, адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, каментуючы напад у партовым пакістанскім горадзе Карачы, які прывёў да чалавечых ахвяр.

Ён паведаміў прадстаўнікам СМІ, што Кітай выступае рашуча супраць усіх формаў тэрарызму, а таксама цвёрда падтрымлівае намаганні Пакістана па барацьбе з тэрарызмам, забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і стабільнасці.

-0-