Мільёны жыхароў Кітая пацярпелі ў выніку ліўневых дажджоў
  2020-07-03 17:32:11

Моцныя ападкі ў Гуйчжоу / Паўднёва-Заходні Кітай / выклікалі паводкі ў многіх гарадах і паветах правінцыі. Ад стыхійнага бедства пацярпелі 580,5 тысяч мясцовых жыхароў. Да цяперашняга часу эвакуіравана 82,5 тыс. чалавек.

Урад выдзеліў 5 мільёнаў юаняў / каля 706,5 тысяч долараў ЗША / для аказання дапамогі найбольш пацярпелым жыхарам.

Акрамя таго, чарада ліўняў, якая пачалася 8 чэрвеня ў правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай / аказала ўплыў на жыццядзейнасць больш за 2,93 млн чалавек, з якіх 17,3 тысяч былі вымушаныя перабрацца ў бяспечнае месца. Праліўныя дажджы пашкодзілі пасевы плошчай 306,3 тыс. га, разбурылі 529 дамоў і пашкодзілі яшчэ 4,1 тыс. дамоў. Прамы эканамічны ўрон ацэньваецца ў 1,97 млрд юаняў.

Ліўні ў раёнах верхняга і сярэдняга цячэння ракі Янцзы таксама выклікалі павышэнне ўзроўню вады ў вадасховішчы "Санься" / "Тры цясніны" /. Улады ўпершыню ў гэтым годзе пачалі выпускаць з яго паводкавыя воды.

-0-