Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на прэс-брыфінгу ў адказ на просьбу пракаментаваць словы М. Пампея, які выступіў з папрокам у адрас кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва і празрыстасці Кітая ў барацьбе з COVID-19, заявіў аб тым, што з пачатку эпідэміі Кітай своечасова падаваў інфармацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / і ўсім зацікаўленым краінам і рэгіёнам свету, уключаючы ЗША.
Дыпламат адзначыў, што Кітай гатовы разам з міжнароднай супольнасцю актывізаваць падтрымку афрыканскіх краін і добрасумленна ажыццяўляць ініцыятыву "Групы 20" / G20 / па прыпыненні абслугоўвання доўгу.
Кітайскі бок спадзяецца, што ЗША засяродзяцца на ўласных мерах рэагавання на эпідэмію, а таксама канкрэтнымі дзеяннямі ўнясуць свой уклад у агульнасусьветную барацьбу з вірусам, замест таго, каб падрываць і ачарняць супрацьэпідэмічныя меры іншых краін і распаўсюджваць "палітычны вірус", -- адзначыў ён.